Карэспандэнта «Белсату» Алеся Сіліча вызвалілі з пастарунку
https://spring96.org/be/news/63920
2013
2013-06-17T09:35:27+0300
2013-06-17T09:35:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Затрыманьне адбылося 16 чэрвеня каля 15-й гадзіны. Незалежны тэлежурналіст у нядзелю вёў здымкі ў Стаўбцоўскім раёне, дзе, паводле некаторых зьвестак, нядаўна заўважылі падазроны мор сьвіньняў, паведамляе БАЖ.
Журналіста даставілі ў Стаўбцоўскі РАУС.
«Пасьля складаньня пратаколу даставілі міліцэйскай машынай наўпрост
на чыгуначную станцыю, за што Алесь падзякаваў. Нічога
не забралі. Зараз вяртаецца ў Менск», — паведаміў увечары
ў Фэйсбуку прадстаўнік тэлеканалу «Белсат» Міхась Янчук.