viasna on patreon

Гародня: актывіст БХД абскарджвае адміністрацыйны штраф у парадку нагляду

2013 2013-06-15T13:02:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Гарадзенскі актывіст БХД Сяргей Верамеенка не атрымаў пакуль рашэння абласнога суда, які не задаволіў яго касацыйную скаргу на пастанову суда Ленінскага раёна Гародні, а цяпер зацягвае з высыланнем сваёй пастановы. Нагадаем, што 7 траўня суддзя Наталля Козел прызнала Сяргея вінаватым у вырабе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і аштрафавала на 20 базавых велічынь. А папярэднічала гэтаму затрыманне міліцыяй Верамеенкі яшчэ 12 сакавіка з торбай улётак каля партыйнага офісу па вуліцы Будзёнага.

   Сяргей Верамеенка абскардзіў рашэнне раённага суда ў абласным, але ўжо па звыклай традыцыі псеўдакарпаратыўнай салідарнасці суд абласной інстанцыі 4 чэрвеня ўзяў бок дзяржаўнай структуры і пацвердзіў законнасць рашэнння суда.   Грамадскі актывіст лічыць, што згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права на вольны распаўсюд інфармацыі, а таму пакаране з’ўляецца незаконным. Верамеенка збіраецца падаваць чарговую скаргу на імя старшыні абласнога суду і далей бараніць сваё канстытуцыйнае права.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства