Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
"Хроніка пераследу": як у Беларусі выконваецца закон "Аб зваротах грамадзянаў", за што звальняюць вядомага слонімскага доктара Івана Шэгу, а таксама выпадкі адміністратыўнага пераследу актывістаў у Калінкавічах і Мінску.
“Падзея тыдня”: вынікі працы беларускіх праваабаронцаў на бягучай сесіі Рады па правах чалавека ААН, дзе была прадстаўлена на абмеркаванне справаздача спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харашці.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - журналіст Алег Груздзіловіч, які на мінулым тыдні прэзентаваў кнігу "Хто ўзарваў мінскае метро?".
А таксама – “Навіны палітвязняў”.
У музычных паўзах – кампазіцыі мінскага панк-рок гурта «AMAROKA» з сёлетняга альбому «Pastka». МР3-прэзентацыя альбому адбылася напрыканцы траўня на сайце ultra-music.com.
Слухаць выпуск: