viasna on patreon

Праваабаронцы "Вясны" наведалі могілкі Росы ў Вільні

2013 2013-06-10T11:58:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/01_2000_img_9728.jpg

9 чэрвеня, у дзень народзінаў Івана Луцкевіча, праваабаронцы і юрысты «Вясны» наведалі могілкі Росы ў Вільні. Апранутыя ў новыя цішоткі з надпісам "ВЯСНА - не толькі пара года" яны прайшліся ад Беларускага Дома правоў чалавека ў выгнанні да знакамітага гістарчынага месца, дзе пачаткова меркавалася правесці талаку і прыбраць могілкі.

Пешая прагулка па горадзе атрымалася даволі шматлюднай. Яна выглядала як арганізаванае мірнае шэсце. Калі б падобная акцыя праводзілася ў Беларусі нават у такім выглядзе, улады маглі ўспрыняць яе за несанкцыянаваную дэманстрацыю з усімі вынікаючымі наступствамі. У Вільні ж даволі экзатычнага выгляду паліцыянты "на колах", што аднойчы сустрэліся на шляху, нават не звярнулі ўвагі на "дэманстрантаў".   

Ад самага пачатку, на могілках знакамітых продкаў меркавалася зрабіць талаку, але нехта клапатлівы на іх ужо належным чынам прыбрася. Такім чынам меркаваная талака пераўтварылася ў пазнавальную экскурсію. Праваабаронцы сфатаграфаваліся на памяць ля помнікаў Івану Луцкевічу ды Францішку Аляхновічу... Дзякуючы "талацэ" многія з іх апынуліся ў гэтым гістарычным месцы ўпершыню. 

***

Нагадаем, што 9 чэрвеня 2013г. споўнілася 132 гады з дня нараджэння вядомага палітыка і навукоўца Івана Луцкевіча.

Разам са сваім братам Антонам ён быў адным з галоўных ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Іван Луцкевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1881 года ў літоўскім Шаўляі. Ён паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства