viasna on patreon

Слонім: на Івана Шэгу пачаўся ціск

2013 2013-06-10T11:15:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

З боку адміністрацыі Слонімскай райбальніцы ў асобе галоўнага ўрача Юрыя Пяцельскага пачаўся ціск на доктара-траўматолага Івана Шэгу. Яго кантралююць з усіх бакоў і чакаюць, каб найхутчэй выставіць за дзверы. Кантракт у Івана Шэгі заканчваецца 27 чэрвеня. Праўда, яму ўжо прапанавалі месца ў суседнім раёне. Але раптам і адтуль прыйшло паведамленне, што ў паслугах доктара не маюць патрэбы.

Нагадаем, што Іван Шэга 30 гадоў адпрацаваў у Слонімскай раённай бальніцы. Доктар вопытны, спецыяліст вышэйшай катэгорыі, якога ведаюць як добрага спецыяліста ўсе жыхары Слонімшчыны і нават суседніх раёнаў, ён поўны сіл і энергіі працаваць і надалей, хаця яму 25 сакавіка сёлета споўнілася 60 гадоў. Але галоўны ўрач Слонімсцка ЦРБ Юрый Пяцельскі спачатку працягнуў з ім кантракт на адзін год, а потым нечакана скасаваў, хаця ў Слоніме не хапае дактароў амаль па ўсіх спецыяльнасцях.

Цяпер у Слоніме актыўна ідзе збор подпісаў сярод жыхароў Слоніма ў абарону доктара-траўматолага Івана Шэгі. Ужо сабрана больш больш за 1000 подпісаў. Грамадскія актывісты плануюць сабраць некалькі тысяч подпісаў за тое, каб доктара пакінулі на працы ў Слонімскай ЦРБ.

Звароты з подпісамі адсылаюцца і будуць адасланы надалей у Слонімскі райвыканкам, Гродзенскі аблвыканкам, Міністэрства аховы РБ, адміністрацыю Прэзідэнта РБ.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства