Пяць сутак арышту за ўлёткі супраць прызыўнога рабства
https://spring96.org/be/news/63707
2013
2013-06-06T11:50:45+0300
2013-06-06T11:50:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 чэрвеня позна ўвечары, падчас правядзення кампаніі супраць прызыўнога рабства быў затрыманы член аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Зміцер Паліенка. Пасля затрымання ён быў дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёна, дзе быў падвергнуты зьбіцьцю з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
На другі дзень Зміцера адвезлі ў суд Маскоўскага раёна Менска, дзе асудзілі на пяць сутак арышту па артыкуле 17.1 КаАП РБ.