viasna on patreon

Рагачоў: Дзянісу Дашкевічу не вяртаюць пнеўматычны пісталет, канфіскаваны КДБ

2013 2013-06-06T11:29:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Грамадскаму актывісту, каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі БХД (Рагачоў) Дзянісу Дашкевічу ўжо амаль два з паловай гады не вяртаюць пнеўматычны пісталет, канфіскаваны супрацоўнікамі рагачоўскага КДБ падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі.

Дашкевіч працаваў у ініцыятыўнай групе кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах-2010 Віталя Рымашэўскага. Пасля разгону Плошчы і арышту кандыдатаў у прэзідэнты ў кватэру Дзяніса Дашкевіча ўварваліся супрацоўнікі мясцовага КДБ, якія правялі ператрус, канфіскаваўшы агітацыйныя матэрыялы, кампутары, а таксама спартыўныны пнеўматычны пісталет маркі "Байкал". У траўні 2011 года рагачоўскаму актывісту тэхніку вярнулі, а вось агітацыйныя лістоўкі і пісталет КДБ пакінуў у сябе.

-      -    Мне цяжка зразумець, што шукаюць рагачоўскія чэкісты ў нашых матэрыялах, бо выбары ўжо амаль як тры гады таму адбыліся,  – кажа актывіст. – А наконт пісталета, мяркую, усё прасцей: супрацоўнікам КДБ папросту вельмі падабаецца страляць з яго па банках…

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства