Удзельнікаў акцыі, разбіўшы на асобныя калоны, працягваюць выціскаць з цэнтру горада
https://spring96.org/be/news/6366
2007
2007-03-25T10:00:00+0300
2007-03-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першыя сутыкненьні паміж сіламі правапарадку і ўдзельнікамі акцыі апазіцыі адбыліся ў 12-20 у раёне вуліцы Леніна. Амапаўцы і міліцыя віцыскаюць людзей ад перакрыжаваньня вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці ў бок будынка Камітэта дзяржбяспекі, паведамляе БЕЛАПАН. Тут перад дэманстрантамі выступіў Аляксандр Мілінкевіч. У раёне ГУМа знаходзяцца таксама амбасадары Германіі, Францыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Румыніі, Польшчы і ЗША. Дыпламаты размаўляюць з прадстаўнікамі сілавых структур.
Між тым адну калону, колькасцю прыкладна тысяча дэманстрантаў у ачапленьні выціскаюць да Палацу Спорту на праспекце Пераможцаў. Другую калону накіроўваюць у бок плошчы Перамогі. Міліцыя папярэджвае, што будзе выкарыстоўвацца фізічная сіла.