Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу” – аб прэвентыўных затрыманнях у Мінску, грамадскай акцыі абароны гістарычнай спадчыны Гомельшчыны і пераследу незалежных журналістаў за іх прафесійную дзейнасць.
“Падзея тыдня” - у Беларусь з візітам прыбыла прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч, якую беларускія ўлады дагэтуль не жадалі прымаць у краіне пасля падзеяў 19 снежня 2010 года. Увесь гэты час прадстаўнік АБСЕ неаднаразова крытыкавала афіцыйны Мінск за сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі і пераслед незалежных журналістаў.
Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня арганізацыі пенсіянераў "Наша пакаленне" Таццяна Зялко, якая распавяла аб дыскрымінацыі сталых людзей у Беларусі.
У рубрыцы "Навіны палітвязняў" – размова пойдзе пра перааабранне зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, на пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, а таксама аб тым, як складваецца лёс іншых беларускіх палітычных зняволеных.
У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбома «Земля» ўкраінскага гурта "Океан Эльзи".
Слухаць выпуск: