viasna on patreon

Падчас суда высветлілася, што асабістыя рэчы грамадскага актывіста ўжо знішчаны (дакумент)

2013 2013-05-30T12:48:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

   28 траўня ў Ашмянскім раённым судзе прайшоў разгляд грамадзянскай справы па іску грамадскага актывіста з Астравеччыны Мікалая Уласевіча да Ашмянскай рэгіянальнай мытні. Уласевіч патрабаваў вяртання забраных у яго на мытні яшчэ 11 ліпеня 2012 года асабістых рэчаў, сярод якіх былі і друкаваныя матэрыялы. Прадстаўнікі УКДБ Гарадзенскай вобласці і Упраўлення ідэалагічнай працы Гарадзенскага аблвыканкама як суадказчыкі на судовае паседжанне не прыехалі, даслаўшы факсавыя паперы з просьбай, каб справа была разгледжана без іх удзелу.

   Мікалай Уласевіч заявіў у судзе хадайніцтва пра запатрабаванне пацверджання таго, што суадказнікі маюць права на правядзенне экспертызы па забраных матэрыялах. Рэч у тым, што ў час судовага працэсу высветлілася, што забраныя рэчы знішчаны, пра гэта сведчыць адпаведны акт у матэрыялах справы.     

   У выніку Ашмянскі суд паводле хадайніцтваў заяўніка іску і прадстаўніка рэгіянальнай мытні пастанавіў на адзін месяц прыпыніць вытворчасць па справе з мэтай збору дадатковых матэрыялаў. Наступнае паседжанне па справе павінна адбыцца 28 чэрвеня бягучага году.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства