viasna on patreon

Сябра КХП-БНФ з Гомеля Уладзімер Шыцікаў арыштаваны на пяць сутак

2007 2007-03-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле паведамленьня БелаПАН, цяпёр ён знаходзіцца ў абласным ізалятары часовага ўтрыманьня нібыта за дробнае хуліганства.

Адміністрацыйнаму арышту папярэднічала блякада кватэры актывіста. Шыцікаў не пусьціў дадому міліцыянтаў, паколькі тыя не далі выразнага адказу, чаго хочуць. Міліцыя заблякавала кватэру на некалькі гадзінаў, была адключана электрычнасьць.

Міліцыянты прыехалі да жонкі Ўладзімера на працу й папярэдзілі, што ўзламаюць дзьверы з дапамогай службы надзвычайных сітуацыяў, калі яна не дапаможа адчыніць дзьверы.

Сябра КХП-БНФ абвінавацілі ў збываньні фальшывых грошай. У кватэры Шыцікавых быў зроблены ператрус. Ніякіх фальшывых грошай знойдзена не было. Тым ня менш, спадара Шыцікава забралі ў пастарунак, склалі пратакол пра дробнае хуліганства. Пасьля гэтага суд Савецкага раёна Гомеля пакараў актывіста арыштам на пяць сутак.

Летась напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 60-гадовага Ўладзімера Шыцікава, які працаваў у камандзе Мілінкевіча, арыштоўвалі на дзесяць сутак. Тады яго вінавацілі ў тым, што ён на вуліцы спраўляў натуральную патрэбу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства