viasna on patreon

Моладзевага актывіста забралі ў беларускае войска з расійскага аўтазака

2013 2013-05-27T15:02:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ihar-szczuka.jpg
Ігар Шчука, актывіст "Другой Расіі"

Ігар Шчука, актывіст "Другой Расіі"

Сябра апазіцыйнай расійскай партыі "Другая Расія" Ігара Шчуку забралі ў войска Беларусі, хоць ён не прыдатны да службы ва Узброеных Сілах.

Пра гэта 26 траўня напісала ў сацыяльных сетках яго жонка Ганна, паведамляе сайт kasparov.ru.

Ганна Шчука адзначае, што яе муж не павінен праходзіць службу ў мірны час, бо ён абмежавана прыдатны. Паводле абследавання, у яго недабор па вазе, псіхапатыя, расколіна ў вушной ракавіне і г.д. Акрамя таго, у 2009 годзе ў Расіі Шчуку судзілі за палітычную акцыю. У той жа час паводле закону Беларусі, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, людзі з крымінальнай судзімасцю не могуць быць прызваныя на службу ў войску (артыкул 31 Закону "Аб вайсковым абавязку").

Ганна ўпэўнена, што расійскія спецслужбы супрацоўнічаюць з беларускімі. Пра гэта сведчыць тое, што позву ў беларускае войска Ігару ўручылі яшчэ ў ліпені 2012 года ў Маскве, у аўтазаку. Там ён апынуўся пасля затрымання на акцыі "Стратэгіі-31" на Трыўмфальнай плошчы. Позву ўручыў аператыўнік Цэнтра "Э" Аляксей Акопны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства