viasna on patreon

Стамбул на тыдзень стаў праваабарончай сталіцай свету (дадаліся фота)

2013 2013-05-23T10:39:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh-istanbul-23.05.2013a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адкрыццё 38-га Кангрэсу FIDH. Стамбул. 23 траўня 2013 г.

Адкрыццё 38-га Кангрэсу FIDH. Стамбул. 23 траўня 2013 г.

23 траўня Стамбул (Турцыя) прымае 38-ы Кангрэс Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), куды з'ехаліся прадстаўнікі звыш 200 НДА з 130 краінаў.

З беларускіх прадстаўнікоў у працы Кангрэсу бяруць удзел намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч і юрыст Павел Сапелка.

Галоўная тэма Кангрэсу - «Палітычныя пераходныя працэсы і правы чалавека: вопыт і выклікі".

У сустрэчы прымуць удзел 400 вядомых праваабаронцаў, сярод іх - лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2003 года Шырын Эбадзі (Іран), Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб свабодзе рэлігіі ў 2004-2012 гг. Асма Джахангір (Пакістан), Прэзідэнт Выбарчай камісіі Туніса Камель Джэндубі. У працы Кангрэсу таксама прымуць удзел Прэзідэнт міжнароднага крымінальнага суда Сон Санхён і яго Генеральны пракурор Фату Бэнсуда.

«Турцыя знаходзіцца на раздарожжы. Правядзенне нашага Кангрэсу ў гэтай краіне вельмі своечасовае, і мы спадзяемся, што запланаваныя на гэтыя пяць дзён сустрэчы дазволяць прадстаўнікам сілаў грамадзянскай супольнасці лепш усвядоміць будучыя задачы ў галіне права на свабоду самавыяўлення, правоў меншасцяў і правасуддзя», - заявіла прэзідэнт FIDH Суэр Белхасэн (на фота ў цэнтры).

«Пачатак мірных перамоваў паміж турэцкімі ўладамі і PKK [Курдская Працоўная Партыя - Partiya Karkeren Kurdistan, заснаваная ў 1979] азнаменавала паваротны момант канфлікту. Рашэнне пачаць дыялог - правільнае. Задача сёння ў тым, каб працягваць яго да таго часу, пакуль не будуць дасягнуты істотныя вынікі, і пры гэтым забяспечыць гарантыі выканання правоў чалавека ў пераходны перыяд», - дадала спн. Белхасэн.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе FIDH, нядаўняе вызваленне з-за кратаў 22 прафсаюзных актывістаў і 8 лідэраў Асацыяцыі па правах чалавека (IHD) сведчыць пра гатоўнасць ўрада Турцыі палепшыць становішча з выкананнем правоў чалавека ў краіне. Цяпер чарга за вызваленнем ўсіх юрыстаў, журналістаў і актывістаў, якія ўсё яшчэ пакутуюць ў зняволенні па надуманых абвінавачваннях. Турцыя знаходзіцца на найважным этапе свайго развіцця, і краіны Магрыба і Блізкага Ўсходу ўважліва сочаць за сітуацыяй у краіне. Турцыя павінна падаць ім прыклад.

У гэтай сувязі 24 красавіка прадстаўнікі FIDH перадалі, праз намесніка прэм'ер-міністра Турцыі, ліст прэм'ер-міністру краіны сп. Эрдагану, у якім заклікаюць яго да прыняцця васьмі мераў для адпаведнасці сітуацыі ў Турцыі шэрагу міжнародных дамоваў з яе ўдзелам. Гэта забяспечыць неабходныя гарантыі права на свабоду самавыяўлення і захавання правоў чалавека ў ходзе барацьбы з палітычным гвалтам, а таксама дапаможа даць ахвярам парушэнняў правоў чалавека магчымасць атрымаць неабходную судовую абарону і кампенсацыю за панесены ўрон, уключаючы гарантыі недапушчэння падобных парушэнняў у будучыні.

FIDH - міжнародная НДА, у склад якой уваходзяць 164 праваабарончыя арганізацыі з больш чым 100 краінаў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" быў прыняты ў склад FIDH ў 2004 годзе. Кожныя тры гады FIDH праводзіць кангрэсы, на якіх сяброўскія арганізацыі разам вызначаюць стратэгіі працы і абіраюць Міжнароднае бюро FIDH.

Адкрыццё 38-га Кангрэсу FIDH. Стамбул. 23 траўня 2013 г.
Адкрыццё 38-га Кангрэсу FIDH. Стамбул. 23 траўня 2013 г.
Адкрыццё 38-га Кангрэсу FIDH. Стамбул. 23 траўня 2013 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства