Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на Анатоля Рубінава ў пракуратуру
Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на парушэнне Закона “Аб звароце грамадзян”. Адпаведную скаргу ён накіраваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
Аляксей Паўлоўскі просіць прыняць меры па рэагаванню ў дачыненні да старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Рубінава, які ужо 52 дні не дае адказу на калектыўны зварот магілёўцаў, а таксама прымусіць яго даць адказ на паступіўшы да яго зварот.
Нагадаем, што 1 красавіка 2013 года Аляксей Паўлоўскі выслаў калектыўны зварот беларускіх і расійскіх грамадзян, у тым ліку членаў БРСМ і Белай Русі, у адрас Анатолія Рубінава з просьбай даць Мікалаю Лукашэнкі ордэн “Дружбы народаў”.
Тады пад калектыўным зваротам падпісалася 133 чалавекі. Паводле падпісантаў, Мікалай Лукашэнка робіць немаверны ўнёсак у развіццё дыпламатычных стасункаў з іншымі краінамі, што робіць магчымым прыём Аляксандра Лукашэнкі іншымі кіраўнікамі дзяржаў.
Аляксей Паўлоўскі адзначае, што ліст з подпісамі аб прысуджэнні ордэна “Дружбы народаў” ён таксама накіраваў і прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Ўладзіміру Пуціну, які ўжо даў пісьмовы адказ, што калектыўны зварот грамадзян у мэтах забеспячэння іхнага канстытуцыйнага права на зварот у дзярорганы перасланы ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
“Верагодна, Анатолій Рубінаў запамятаваў, што трэба даваць адказ на зварот. Кіраўніку дзяржавы трэба задумацца аб тым, ці варта з Рубінавым надалей працягваць працоўны кантракт, бо ён ужо не цягне выкананне сваіх абавязкаў”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.
Грамадскі актывіст паведамляе, што падабаецца зварот чыноўнікам альбо не, а закон трэба выконваць у любым выпадку.