viasna on patreon

У Беларусь прыедзе Дунья Міятавіч

2013 2013-05-22T12:37:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dunja-mijatavicz.jpg
Дунья Міятавіч

Дунья Міятавіч

3-га чэрвеня ў Мінску адбудзецца семінар-трэнінг для беларускіх журналістаў «Інтэрнэт-СМІ: свабода, прафесіяналізм і ўстойлівае развіццё».

Як паведамляецца на сайце беларускага МЗС, мерапрыемства ладзяць Офіс Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь «і іншымі зацікаўленымі ведамствамі».

Па інфармацыі ГА «БАЖ», арганізатары плануюць запрасіць да ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікоў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.

Сярод заяўленых тэм сустрэчы:

 – «Тэндэнцыі інтэрнэту: што нас чакае ў найбліжэйшай будучыні?»,

– «Як дасягнуць чытача ў сеціве? Праца з лакальнай аўдыторыяй і новыя паслугі»,

– «Кантэнтная палітыка: кіраўнічыя прынцыпы рэдакцыі па планаванні зместу і збору інфармацыі. Чым адрозніваецца сеціўная журналістыка ад традыцыйнай?»,

– «Прасоўванне навінавага сеціўнага выдання на рынку: маркетынгавыя камунікацыі і прыцягненне рэкламадаўцаў. Фінансавая ўстойлівасць сеціўных СМІ: як навінавыя парталы могуць прыносіць прыбытак?»,

– «Журналістыка дадзеных»,

– «Цярпімасць і адсутнасць дыскрымінацыі ў сеціве. Як быць з каментарамі карыстальнікаў?».  

Трэнерамі на семінары выступяць украінскія эксперты.

Пра іншыя мерапрыемствы ў межах гэтага візіту Дуньі Міятавіч у Мінск не паведамляецца.

У мінулы раз прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ наведвала  Беларусь у кастрычніку 2010 года.

Тады яна таксама ўдзельнічала ў круглым стале на тэму развіцця беларускага сегменту інтэрнэт, які ладзіла Бюро АБСЕ сумесна з Мінінфармацыі. Акрамя гэтага, яна сустрэлася з кіраўнікамі ГА «БАЖ», журналісткамі Наталляй РадзінайІрынай ХаліпМарынай Коктыш і Святланай Калінкінай і іншымі вядомымі асобамі.  

Пачынаючы з 2011 года спн. Міятавіч некалькі разоў казала, што разлічвае ў хуткім часе зноў наведаць Мінск, каб сустрэцца з рэпрэсаванымі журналістамі, але беларускія ўлады адмаўляюць ёй у візе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства