viasna on patreon

Тамара Сяргей: Працэс запалохвання набірае абароты

2013 2013-05-21T16:48:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sirhej_tamara.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст Тамара Сяргей

Юрыст Тамара Сяргей

Актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з горада Мазыра (Гомельская вобласць) Галіна Герасімава атрымала вуснае папярэджанне за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання ад першага намесніка пракурора Гомельскай вобласці Вадзіма Сушчынскага.

Як паведамляе юрыст Тамара Сяргей, 20 траўня тэкст папярэджання зачытаў Герасімавай начальнік аддзела па ахове правапарадку і прафілактыцы правапарушэнняў Мазырскага РАУС Аляксандр Быкаў, які правёў з актывісткай прафілактычную гутарку. Пры гэтым Быкаў звярнуў увагу на тое, што сваімі дзеяннямі грамадзяне перашкаджаюць працы дзяржаўных устаноў. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці, паколькі людзі прыязджаюць у сталіцу і збіраюцца ў прыёмнай таго ці іншага чыноўніка толькі ў прызначаны дзень асабістага прыёму грамадзян. Больш за тое, яны загадзя падаюць заявы на прыём.

"Я лічу прокурорскае папярэджанне Герасімавай яшчэ адным фактам псіхалагічнага ціску ўладаў на грамадзян, якія спрабуюць у рамках беларускага заканадаўства адстаяць свае правы, - каментуе сітуацыю Тамара Сяргей. - Галіна Герасімава восьмы год адстойвае правы свайго сына Андрэя, які адбывае пакаранне ў адной з калоній Беларусі і не можа атрымаць канкрэтныя адказы на свае пытанні ў наглядных скаргах, накіраваных у органы суда і пракуратуры".

Трэба адзначыць, што за перыяд з 23 красавіка ў праваахоўныя органы выкліканыя ўжо трое актывістаў грамадзянскай ініцыятывы. Прычым двое з іх атрымалі папярэджанні пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства