viasna on patreon

Гомель: праваабаронца заявіў пазоў у суд на карысць работніцы БМЗ, каб спагнаць з яе працадаўцы пенсію

2013 2013-05-21T11:02:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Леанід Судаленка падрыхтаваў і падаў пазоў у суд Жлобінскага раёну на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію больш чым за чатыры гады.

Жанчына не ведала, што па дасягненні 50 гадоў ёй павінна была быць налічана пенсія, а працадаўца «упусціў» дадзены факт, у выніку работніца больш за чатыры гады не атрымлівала пенсію. Раней Марыя Міраеўская працавала на гомельскім заводзе “Крышталь”, дзе зарабіла неабходны стаж для налічэння ёй пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі. Затым яна працягвала працаваць прыбіральшчыцай на БМЗ.

У аддзеле кадраў спахапіліся толькі праз чатыры гады пасля таго, як абавязаныя былі адправіць прыбіральшчыцу на льготную пенсію. Зараз пенсію жанчыне аформілі, але ж за больш чым чатыры гады ёй нічога не налічана па віне працадаўцы.

Праваабаронца будзе прадстаўляць інтарэсы пацярпелай работніцы ў судзе, ён упэўнены, што ў дадзеным выпадку суд абавязаны спагнаць з працадаўцы нявыплачаную па яго віне пенсію.

«У законе аб пенсійным забеспячэнні прапісана адказнасць працадаўцы перад працаўніком за несвоечасовае афармленне неабходных для афармлення пенсіі дакументаў. Дарэчы, віну сваіх работнікаў Беларуская металургічная кампанія, як яны сталі нядаўна называцца, цалкам прызнала, аднак наша патрабаванне вырашыць пытанне пажадала ў судовым парадку», - дадаў Леанід Судаленка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства