viasna on patreon

У сталічным мікрараёне “Паўнёвы захад” пачаў свой выхад аднайменны інфармацыйны бюлетэнь

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выпуск выданьня ажыцьцяўляе група маладых людзей, якіх аб’ядналі вясновыя падзеі 2006 года. Як распавядаюць заснавальнікі газэткі, “бюлетэнь стаў адэкватным адказам на недахоп рэгулярнай, свабоднай прэсы ў раёне”. Пра гэта паведаміў belngo.info.

Шмат увагі ў бюлетэні аддаецца праблемам, якія ў першую чаргу хвалююць мясцовае насельніцтва. Так, напрыклад, закранутае пытаньне зноса самай вялікай аўтастаянкі ў гэтым мікрараёне (як сьцвярджаюць, зямля пойдзе для будаўніцтва расейцамі элітнага жыльля). Абмяркоўваецца праблема водазабесьпячэньня, зь якой сутыкнуліся жыхары Паўнёвага захада ў зімовы пэрыяд. Таксама закранутая тэма захаваньня гісторыка-культурных каштоўнасьцёў у мікрараёне, якія зусім не даглядаюцца й не аховаюцца дзяржавай.

І толькі потым ідуць падзеі агульнанацыянальнага ўзроўню. У апошнім нумары ўвага насельніцтва прыцягваецца да будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Аўтары артыкула падкрэсьліваюць, што аварыя на АЭС у Чарнобылі калісьці стала незагойнай ранай краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства