viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-05-21T09:01:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі Радыё Рацыя- праграма Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на БеларусіПраграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу” - не толькі пра новыя факты пераследу грамадскіх актывістаў у Віцебску і Баранавічах, але і пра тое, навошта беларусы пікетавалі паседжанне Міжнароднай федэрацыі хакея ў Стакгольме і ці будуць у Беларусі выплачваць кампенсацыю за незаконныя затрыманні.

“Падзея тыдня” - пра крокі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, выкліканыя адмаўленнем беларускай дзяржавы выконваць  міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе ў межах супрацоўніцтва з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - Анастасія Матчанка, кіраўніца праекту “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.

"Навіны палітвязняў" - пра меры, якія прымаюць міжнародныя і беларускія праваабаронцы, каб дамагчыся выканання рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН ў справе Алеся Бяляцкага, а таксама навіны з жыцця іншых палітзняволеных.

У музычных паўзах - моладзевы праект “Людзі на балоце”.

 

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/images/upload/sound/2013-21/2013-05-21_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства