Жыхары Баранавічаў -- за незалежныя тэлеканалы
https://spring96.org/be/news/63306
2013
2013-05-20T14:12:37+0300
2013-05-20T14:12:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/adminictr_t.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зварот, падпісаны 35 жыхарамі Баранавічаў, які ўтрымлівае патрабаванне вярнуць у телесетку тэлеканал “Еўраньюс”, а таксама ўвесці беларускамоўны незалежны тэлеканал Белсат, даць магчымасць глядзець тэлеканалы суседзяў: Польшчы, Расіі і Украіны без цэнзуры, накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта. Арганізатар звароту – мясцовы актывіст Рыгор Грык.
Гэта ўжо трэці зварот у розныя інстанцыі, але вынікаў да гэтага часу няма. Р.Грык выказвае спадзяванне, што Адміністрацыя прэзідэнта зробіць крокі для выканання арт. 33 і 34 Канстытуцыі РБ, згодна з якімі грамадзянам гарантуецца права атрымліваць праўдзівую і аб’ектыўную інфармацыю.