viasna on patreon

Брэст: інваліды пазбаўлены магчымасці скарыстацца паслугамі цэнтра “Зімародак”

2013 2013-05-20T11:10:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zimarodak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўная прычына палягае ў тым, што рэабілітацыйна-аздараўленчая ўстанова, што мае такую назву і месціцца каля вёскі Забалацце ў Брэсцкім раёне, няма сродкаў на працяг сваёй дзейнасці.

Заснавальнікам цэнтра “Зімародак” з’яўляецца рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў. Але, паколькі арганізацыя мае грамадскі статус і не займаецца гаспадарчай дзейнасцю, усе праекты па рэабілітацыі інвалідаў ажыццяўляліся, галоўным чынам, за кошт спонсарскай дапамогі і ахвяраванняў. Як адзначае кіраўнік цэнтра Галіна Дзівакова, гэта дазваляла “Зімародку” паспяхова займацца не толькі рэабілітацыяй і аздараўленнем людзей з абмежваннымі магчымасцямі, але і ладзіць спартовыя спаборніцтвы, творчыя імпрэзы. Акрамя таго, пачынаючы з 1997 года, две з паловай тысячы інвалідаў у якасці гуманітарнай дапамогі атрымалі адмысловыя вазкі, адзенне, адукацыйныя паслугі (апошнія дазвалялі набыць прафесію і ўладкавацца на працу).

Але зараз з-за адсутнасці фінансавання ўсе праграмы ў цэнтры “Зімародак” спыненыя і брэсцкія інваліды пазбаўлены магчымасці прайсці рэабілітацыю паблізу абласнага цэнтру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства