Данія зняла фільм пра беларускі супраціў і Паўла Вінаградава — відэа
https://spring96.org/be/news/63230
2013
2013-05-15T16:13:05+0300
2013-05-15T16:13:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau.jpg
Дацкі тэлеканал TV SE зняў дакументальны фільм пра змаганне за дэмакратыю ў «апошняй дыктатуры Еўропы».
«У Беларусі вас пасадзяць у турму, калі вы пратэстуеце супраць рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі. Мы здымалі дзеянні маладога актывіста і яго сям’і. Яго не запалохаць, сярод іншага ён выкарыстоўвае ў сваіх дзеяннях цацкі, каб зрабіць свет больш дасведчаным аб сістэме, званай "апошняй дыктатурай Еўропы»,— зазначаецца ў анатацыі да фільма.
Гэтым маладым галоўным героем фільма зьяўляецца актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў. У фільме журналісты таксама даюць слова жонцы палітвязня Міколы Статкевіча Марыне Адамовіч, іншым актывістам апазіцыйнага супраціву.