Праграма "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў'' працягвае набор удзельнікаў
Беларускі дом правоў чалавека пачынае набор у групу па вывучэнні міжнароднага права правоў чалавека ў рамках праграмы "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў".
Мэтай навучання з'яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў з тэарэтычнымі і практычнымі аспектамі прафесійнага выкарыстання прынцыпу вяршэнства права праз прымяненне міжнародна-прававых стандартаў, перш за ўсё, на нацыянальным узроўні. У праграме выкарыстоўваюцца метады, якія дазваляюць ўдзельнікам непасрэдна ў працэсе навучання прымяніць атрыманыя веды.
Праграма навучання разлічана на адзін год і складаецца з серыі сесій (семінараў), якія будуць праходзіць ва Украіне і Літве на працягу 2013-2014 гг.
Колькасць удзельнікаў праграмы - 20 чалавек.
Кожная сесія ўяўляе сабой камбінацыю тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама абмеркаванняў і дыскусій.
Перыядычнасць сесій: адна сесія ў адзін-два месяцы. Працягласць першай сесіі - 7 дзён (уключаючы дні прыезду / ад'езду); працягласць ўсіх наступных сесій - 3 дні. Паміж сесіямі ўдзельнікам трэба будзе выконваць значны аб'ём хатняй працы па вывучэнні шэрагу міжнародных канвенцый і дагавораў, па азнаямленні з пытаннямі гісторыі і філасофіі правоў чалавека, прэцэдэнтнымі справамі міжнародных судовых і квазісудовых органаў, а таксама па падрыхтоўцы пісьмовых работ з ужываннем нормаў міжнароднага і канстытуцыйнага права. У рамках кожнай сесіі, пачынаючы з другой, будзе праводзіцца кантроль ведаў у форме тэсціравання.
Запланаваныя тэрміны правядзення сесій:
• жнівень 2013 (Украіна)
• кастрычнік 2013 года (Літва)
• снежні 2013 (Літва)
• люты 2014 г. (Літва)
• красавік 2014 года (Літва)
• чэрвень 2014 (Літва)
• ліпень 2014 года, сумесна з групай юрыстаў (Літва)
Удзел у навучанні бясплатны. Выдаткі на праезд да месцаў правядзення сесій будуць кампенсаваныя арганізатарамі.
У склад заяўкі ўваходзяць онлайн анкета і рэкамендацыя. Рэкамендацыя можа быць: ад праваабарончай арганізацыі (альбо незалежнай некамерцыйнай арганізацыі), ад праваабаронцы, спецыяліста (эксперта, кансультанта) па пытаннях правоў чалавека, ад выпускнікоў праграмы "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў".
Рэкамендацыі накіроўваюцца самімі рэкамендаўцамі непасрэдна на электронны адрас праграмы: ilia.belarus @ humanrightshouse.org. Апошні тэрмін падачы дакументаў 16 чэрвеня 2013 г. Усе кандыдаты будуць апавешчаныя аб рашэнні конкурснай камісіі да 30 чэрвені 2013.
Па дадатковых пытаннях варта звяртацца да арганізатараў ilia.belarus@ humanrightshouse.org. Больш падрабязна аб праграме можна даведацца на сайце Беларускага дома правоў чалавека.