viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч не можа паўнавартасна харчавацца

2013 2013-05-15T12:00:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены Мікалай Аўтуховіч фактычна не можа паўнавартасна харчавацца з-за праблемаў з зубамі, - кажа кіраўнік арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак.

Прадпрымальнік, ветэран Аўганскай вайны з Ваўкавыску адбывае ў гарадзенскай турме 5 гадоў і 2 месяцаў зняволення нібыта за захоўванне некалькіх патронаў ад паляўнічай стрэльбы. Па словах Алега Волчака, нягледязчы на турэмную ізаляцыю і праблемы са здароўем, ён трымаецца мужна.

Алег Волчак:

- У яго дасюль праблемы з зубамі – злятаюць масты, якія яму некалі зрабілі, таму ў яго вялікая з гэтым праблема. Улічваючы, што застаўся год і два месяцы і артыкул не такі ўжо і страшны, маглі б на ўмоўна-датэрміновае па стану здароўя накіраваць. Чаму Аўтуховічу не могуць зубы зрабіць? Канвой толькі возіць на суды і перамяшчэнне, а ў горад ніхто яго вазіць не будзе.

У заканадаўстве не прапісаны нормы, як дзейнічаць у такой сітуацыі, -- падкрэслівае Алег Волчак. Аднак відавочна, што адсутнасць патрэбнай медычнай дапамогі груба парушае закон.

Па словах праваабаронцы, хаця цяжка спадзявацца на ўмоўна-датэрміновае вызваленне Аўтуховіча - раней ён быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму, аднак нельга выключаць, што можа быць прынятае палітычнае рашэнне па яго вызваленню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства