ГА “БАЖ” стала афіцыйным чальцом Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў
Гэта адбылося на штогадовым з'ездзе арганізацыі, які адкрыўся ў бельгійскім Верв'еры. Амаль тысяча БАЖаўцаў далучылася да 320-і тысяч еўрапейскіх калег з амаль 30 краін. Цяпер Беларусь мае права ўдзельнічаць ва ўсіх галасаваннях ЕФЖ і ўплываць на яе рашэнні.
З нашых суседзяў па рэгіёне ў ЕФЖ таксама ўваходзяць Расія, Украіна і з гэтага году — Азербайджан.
“Што можа быць супольнага ў праблемах журналіста ў Беларусі, Азербайджане і той жа Швецыі? Беларусь – не адзіная краіна, дзе журналісты не абароненыя законам. У Турцыі, да прыкладу, на сёняшні дзень за кратамі сядзіць 66 нашых калегаў, а аднаму з іх пракурор просіць прызначыць тэрмін турэмнага зняволення ў 96 год”, – кажа сябра праўлення ГА “БАЖ” Міхась Янчук, які прастаўляе нашу арганізацыю на форуме ЕФЖ.
“Таму нам трэба трымацца разам, каб эфектыўней супрацьстаяць спробам уладаў
розных краін абмяжоўваць канстытуцыйнае права на свабоду слова. Кожнаму
чацвертаму еўрапейскаму журналісту хаця б раз за яго кар'еру пагражалі за
прафесійную дзейнасць. Таму нашая праца — вельмі важная і вартая”.