Базавы і пашыраны семінары «Правы чалавека «на пальцах» пройдуць у Мінску і Віцебску
“Вось праходзіць мітынг, а чалавеку праехаць трэба.
Яго ж Правы чалавека таксама парушаюцца!”
(удзельнік «Правоў чалавека «на пальцах»)
«У Беларусі парушаюцца Правы чалавека» - колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца? Задаецеся гэтымі пытаннямі? Прыходзьце на базавы семінар у Мінску 22 мая (серада) і пашыраны ў Віцебску 25 мая (субота).
Заяўкі на семінар у Мінску прымаюцца да 20 мая ўключна, у Віцебску – да 23 мая ўключна.
Пра што семінары?
Падчас уводнага семінара ў Мінску і пашыранага ў Віцебску мы закранём гістарычныя і філасофскія аспекты Правоў Чалавека, у якіх выпадках парушаюцца Правы Чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.
У праграме семінара ў Віцебску дадаткова будзе блок, прысвечаны прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.
Калі Вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы - ласкава запрашаем запоўніць заяўку!
Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы - з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і абмяняюцца досведам.
Для каго праграма?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
У Мінску семінар пройдзе 22 мая (пачатак а 18.30). У Віцебску - 25 мая (арыентыровачна пачатак аб 11). Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут (абірайце неабходны горад са спісу). Дэдлайн падачы заявак у Мінску - 20 мая ўключна, у Віцебску – 23 мая.
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
«Правы чалавека «на пальцах» - адукацыйна-асветніцкі семінар па Правах чалавека, які праходзіць на рэгулярнай аснове. Семінар з'яўляецца першым этапам Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Семінары ладзяцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада», праваабарончага цэнтра «Вясна», «Цэнтра прававой трансфармацыі» (Lawtrend).
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.