Штэфан Фюле: У Беларусі немагчыма дзейнічаць, не асцерагаючыся рэпрэсій
Менавіта такая сутнасць рэжыму Лукашэнкі.
Пра гэта ў інтэрв'ю рускай службе «Радыё Свабода» заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства, былы міністр па еўрапейскіх справах Чэшскай Рэспублікі Штэфан Фюле.
«У Беларусі існуе не толькі толькі праблема палітычных зняволеных, гаворка ідзе пра агульны крызіс. Гэта датычыцца і ўзроўню дэмакратыі, і вяршэнства незалежнага права, і адсутнасці, на працягу многіх гадоў, свабодных і сумленных выбараў. Для дэмакратычных сіл у Беларусі не засталося магчымасці дзейнічаць, не асцерагаючыся неадкладных рэпрэсій з боку ўладаў. Менавіта такая сама сутнасць рэжыму Лукашэнкі, і менавіта таму ўсе дзяржавы - члены ЕЗ працягваюць ставіцца да яго вельмі крытычна», - заявіў Штэфан Фюле.
Разам з тым, еўракамісар адзначыў, што пэўны прагрэс у галіне захавання правоў чалавека цяпер назіраецца з боку Украіны. Ён звязаў гэта з рашэннем Віктара Януковіча вызваліць некаторых палітвязняў.
«Мы зараз назіраем пэўны прагрэс з украінскага боку ва ўсіх трох пералічаных абласцях, уключаючы, у першую чаргу, судовую сістэму, якая застаецца палітычна ангажаванай. Вызваленне з-за кратаў былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі і былога міністра аховы навакольнага асяроддзя Георгія Філіпчука - рух у правільным кірунку. Аднак патрабуецца зрабіць больш, у першую чаргу - прадставіць доказы таго, што паўтарэнне таго, што здарылася, ужо немагчыма», - сказаў Штэфан Фюле.