Старшыня Белаазёрскага гарвыканкама ігнаруе зварот 40 жыхароў горада
https://spring96.org/be/news/63165
2013
2013-05-10T14:13:22+0300
2013-05-10T14:13:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/chynounik-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхары дома 11/1 па праспекце Міра Белаазёрску, з якіх гарвыканкам патрабуе заплаціць вялікую суму за каробку дома праз 20 гадоў пражывання ў ім, папрасілі старшыню гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага прадаставіць ім дакументы па смеце гэтай каробкі, паколькі лічаць суму надта вялікай. Але прайшло больш за месяц, а людзі адказу не атрымалі.
У выніку старшыня жыллёвага каператыва дома № 11/1 Эдурд Яцкевіч быў вымушаны звярнуцца да пракурора Бярозаўскага раёна, каб пракуратура запатрабавала ад старшыні гарвыканкама выконваць “Закон аб звароце грамадзян” (арт 17.ч. 2), дзе сказана, што адказ павінен быць дадзены на працягу месяца.