viasna on patreon

«Уся коўдра ў вошах» — актывісты пра ўмовы турмы на Акрэсціна

2013 2013-05-07T14:12:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ch.-shliah.-20120426.jpg
Чарнобыльскі шлях - 2012.

Чарнобыльскі шлях - 2012.

6 мая 2013 года на свабоду выйшлі Дзмітрый Чарняк, Аляксандр Тарнагурскі («Еўрапейская Беларусь») і анархіст Ігар Трухановіч.

Яны былі асуджаныя 29 красавіка на 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў акцыі «Чарнобыльскі шлях».

Па словах актывістаў, у камерах, дзе яны сядзелі, былі вошы. Аднак супрацоўнікі следчага ізалятара не праводзілі санапрацоўку памяшкання. «Нам сказалі, што
калі вы знойдзеце дзве каробкі ад запалак з вошамі, тады мы вас выведзем на «пражарку», кажа Тарнагурскі.

Праз гадзіну пасля таго, як актывісты пакінулі сцены СІЗА, стала вядома пра затрыманне двух журналістаў. Аляксандра Ярашэвічаі Дзмітрыя Галко, якія сустракалі хлопцаў з «сутак», вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні міліцыі. 

«Уся коўдра ў вошах» — актывісты пра ўмовы турмы на Акрэсціна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства