viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-05-07T09:49:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - чаму  эколагі выступаюць супраць асушэння беларускіх балот, з чым звязана хваля салідарнасці з расійскай грамадзянскай супольнасцю, а таксама пра факты адміністратыўнага пераследу актывістаў у Віцебску і Мінску.

У “Падзеі тыдня” – Міжнародны дзень абароны правоў працоўных. У Мінску незалежным прафсаюзам забаранілі мітынг. Тым часам праўладная Федэрацыя прафсаюзаў правяла маштабныя мерапрыемствы па ўсёй краіне.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

У рубрыцы "Навіны палітвязняў" - пра праблемы тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. На фоне бурных спрэчкі беларускіх палітыкаў наконт санкцыяў супраць Беларусі – жыццё палітзняволеных працягваецца, нягледзячы на ціск і пераслед.     

У музычных паўзах - песні гурта “Індыга”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства