viasna on patreon

Сёння – суд над Ярашэвічам і Галко (абнаўляецца)

2013 2013-05-07T12:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 6 траўня каля станцыі метро “Міхалова” ў Менску былі затрыманыя журналіст Беларускага Радыё Рацыя  Аляксандр Ярашэвіч і блогер Дзмітрый Галко. Прыкладна каля 20-40 побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Менску.

Аляксандар Ярашэвіч і Дзьмітры Галко вярталіся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, дзе сустракалі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія выйшлі на волю пасьля 10-суткавага арышту.

Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналістаў у непадпарадкаванні і склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Сёння ў 10 гадзін раніцы журналістаў будуць судзіць ў Маскоўскім судзе Менску.

10-40. Ці прывезлі затрыманых у суд -- пакуль невядома. Разам з БАЖаўцамі знаходзіцца жонка Ярашэвіча, якая напісала на імя старшыні суда заяву з просьбай дапусціць яе ў працэс. 

11-45. Журналістаў прывезлі ў суд. Справы будуць разглядаць суддзя Таццяна Мотыль і Яўген Хаткевіч.

12-00. Адвакат Дзмітрыя Галко знаёміцца з матэрыяламі справы. Блогера вінавацяць адразу па 2 артыкулах КаАП: 17.1 - дробнае хуліганства і 23.4 - непадпарадкаванне службовай асобе.

13-35. Суддзя дапытвае сведак - супрацоўнікаў міліцыі Новіка і братоў Гарошка.

13-40. У судзе выступіў Зьміцер Галко. Ён паведаміў, што яго і Ярашэвіча затрымалі ля ўваходу ў станцыю мэтро «Міхалова». Пад’ехаў аўтобус, зь якога выскачылі 5 міліцыянтаў у цывільным. Не прадставіліся. Прычын затрыманьня не патлумачылі. Ён зайшоў у аўтобус, не супраціўляўся. Галко кажа, што ў пастарунку міліцыі на яго не складалі пратакол затрыманьня, а толькі перапісалі рэчы. Галко падкрэсьлівае, што пратаколу затрыманьня няма.

Міліцыянт Дзьмітрый Новік заявіў у судзе, што такі пратакол ёсьць. Ён таксама сказаў, што Галко адмовіўся падпісваць пратакол.

Адвакат зьвярнуў увагу на тое, што рапарты аб затрыманьні, напісаныя міліцыянтамі Жарскім і Гарошкам, супадаюць да апошняга слова. Новік ня змог патлумачыць, чаму так. (Радыё “Свабода”)

13-42. Абвешчаны перапынак да 15-15.

15-20. Суд над Галко аднавіўся, працягваецца допыт сведкаў.

15-40. Суддзя забараніў журналістам карыстацца мабільнымі тэлефонамі, ды весці аўдыёзапіс.

16-20. У пратаколах, складзеных супрацоўнікамі міліцыі, шмат выпраўленняў. Паказанні сведкаў не супадаюць са зместам пратаколаў.

17-10. На судовым працэсе над Аляксандрам Ярашэвічам дапытваюць сведкаў Гарашко, Жарскага.

18-25. Журналіст Зміцер Галко асуджаны на 10 сутак. Яго звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і аказанні супраціўлення міліцыі.

19-00.Таццяна Мотыль прысудзіла Аляксандру Ярашэвічу 12 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні двух артыкулаў КаАП – 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і 17.1 (хуліганства).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства