viasna on patreon

Барбарыч і Ярашэвіч абскардзілі прысуды

2013 2013-05-06T11:44:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незалежныя журналісты распавялі прэс-службе ГА “БАЖ”, што падалі касацыйныя скаргі ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне пра свой арышт.

У скаргах Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч звяртаюць увагу на шматлікія разыходжанні ў паказаннях сведак з ліку супрацоўнікаў міліцыі, а таксама на тое, што сведкі з боку абароны наогул не былі выслуханыя ў судзе.

Апроч гэтага, у матэрыялах справы супраць Генадзя Барбарыча прысутнічалі ксеракопіі рапартаў супрацоўнікаў міліцыі са справы Ярашэвіча, не завераныя ў належным парадку. Таму, на думку журналіста, яны не могуць з’яўляцца доказамі ягонай віны.

Нагадаем, што незалежныя журналісты былі затрыманыя ў Мінску 26 красавіка пасля дазволенага ўладамі Чарнобыльскага шляху, які асвятлялі. Супраць журналістаў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, а суд Савецкага раёна прызнаў іх вінаватымі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і пакараў трыма суткамі арышту кожнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства