viasna on patreon

Сяргей Каваленка збіраецца абскарджваць папярэджанні

2013 2013-05-06T11:36:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaval-sud-dzen-vol-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Інспекцыя выканання пакаранняў Першамайскага раёну Віцебска ўжо двойчы вынісіла папярэджанні віцебскаму сябру КХ БНФ. 16 красавіка  актывіст атрымаў папярэджанне за парушэнне правілаў дарожнага руху, а 3 траўня – за дробнае хуліганства. Сяргей Каваленка лічыць, што за гэтыя ўчынкі ён быў пакараны беспадстаўна, і што папярэлджанні – гэта ціск з мэтаю запалохаць яго верагодным узмацненнем меры стрымання.

Сяргей Каваленка пэўны, што сам факт затрымання 25 сакавіка – гэта  правакацыя супраць яго з боку міліцыі. У той дзень яго затрымалі нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, а таксама за спрэчкі з міліцыянтамі ў нецэнзурнай форме. Супрацоўнікі ДАІ наклалі на актывіста штраф, А суддзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісмярошкіна  наклала на яго штраф памерам 1 мільён рублёў за нецэнзурную лаянку.

Рэакцыя з боку  інспекцыя выканання пакаранняў Першамайскага раёну была хутай: першае папярэджанне за парушэннне правілаў дарожнага руху Сяргей Каваленка атрымаў 16 красавіка. 17 красавіка ён паспрабаваў аспрэчыць пастанову Першамайскага райсуду пра дробнае хуліганства.  Але безвынікова: суддзя абласнога суду  Ірына Смалякова  пастанавіла ў задавальненні касацыйнай скаргі адмовіць.

3 траўня актывіст атрымаў другое папярэджанне інспекцыя выканання пакаранняў Першамайскага раёну . Сяргей Каваленка находзіцца на прафілактычным уліку пасля вызвалення з Магілёўскай калоніі ў верасні мінулага году, таму ён падсправаздачны гэтай структуры.

Актывіст мяркуе, што гэта праявы ціску і парушэння ягоных правоў:

"Адвакат патлумачыў, што гэтых двух папярэджанняў  можа быць дастаткова, каб зноў адправіць мяне за краты. Паспрабую абскардзіць папярэджаньні, але праблема ў тым, што нават копіі гэтых папер міліцыянты не даюць. Працягваецца прававое бязмежжа. Ужо было, што  пасля  папярэджаньняў інспекцыі мяне  з „хатняй хіміі“ адправілі ў рэальную турму".

Мінулым разам  актывіста абвінавацілі ў парушэннях рэжыму адбываньня пакарання — «хатняй хіміі», прысуджанай за вывешаны на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сцяг. Паводле ініцыятывы  інспекцыі выканання пакаранняў яго прыцягнулі да суду, і ў лютым 2012 года  актывісту было прысуджана 2 гады і 1 месяц зняволення ў калоніі. Ён выйшаў адтуль пасля задаволенага прашэння аб памілаванні ў верасні мінулага году. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства