Шведы выйдуць на акцыю ў падтрымку бел-чырвона-белых сьцягоў
Ісабэль Сомэрфэльд,
кіраўніца праваабарончай арганізацыі Info Belarus, паведаміла, што паводле
яе інфармацыі рашэньне забараніць выкарыстаньне на трыбунах
бел-чырвона-белыя сьцягі прыняла Міжнародная хакейная фэдэрацыя.
Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас учорашняга хакейнага
матчу Беларусь — Чэхія. Швэдзкія паліцыя спрабавала забраць
у беларусаў бел-чырвона-белы сьцяг. А пазьней адзін са швэдзкіх
арганізатараў папярэдзіў іх, што болей на матчы з такой
сымболікай іх ня пусьцяць:
Сомэрфэльд: «Мяне абурае гэты
факт! Гэта супраць нашага разуменьня правоў чалавека — кожны можа абіраць,
што яму апранаць, і які сьцяг выкарыстоўваць, калі гэтага нікога
не абражае. А гэта зусім ня той выпадак.
Мы плянуем акцыю перад Глобэн-арэнай у панядзелак
зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб выказаць салідарнасьць
з заўзятарамі і свой пратэст супраць рашэньня Міжнароднай хакейнай
фэдэрацыі».
Сомэрфэльд упэўненая, што ёсьць спосабы паўзьдзейнічаць на рашэньне
Міжнароднай хакейнай федэрацыі: «Цяпер вельмі важна, каб швэдзкія палітыкі
сказалі сваё слова. Я думаю, што многія людзі шакаваныя гэтым рашэньнем».