Вялікдзень Павел Севярынец правядзе ў коле сям’і
https://spring96.org/be/news/63061
2013
2013-05-04T19:32:08+0300
2013-05-04T19:32:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустаршыня партыі БХД, палітзняволены Павел Севярынец вялікодныя тры дні правядзе дома ў Віцебску. Як шчыры вернік, усяночную службу ён збіраецца наведае ў адным з Віцебскіх храмаў. У панядзелак, 6 траўня, павінен вярнуцца назад.
Ужо не першы раз Паўла Севярынца адпускаюць на трохдзённы адпачынак дадому. Апошні раз палітык быў дома ў студзені гэтага года.
Нагадаем, Павел Севярынец за падзеі на Плошчы -2010 быў асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну.