viasna on patreon

Андрэй Гайдукоў знаёміцца са справай аб "здрадзе дзяржаве"

2013 2013-04-30T08:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Пра гэта маці зняволенага аператара наваполацкага "Нафтану" даведалася ад адваката. Чаго чакаць далей, Вольга Гайдукова не ведае: тэрмін следства па справе сына працягваюць штомесяц, наступны тэрмін сканчаецца 8 траўня.

Сваякі атрымліваюць лісты ад Андрэя Гайдукова, і маці гаворыць, што ён добра трымаецца, падбадзёрвае бацькоў. Але пра сутнасць справы ў лістах няма нічога, і гэта зразумела – інакш яны не даходзілі б увогуле, кажа Вольга Гайдукова.

Яна спрабавала дамагчыся сустрэчы з сынам, неўзабаве пасля таго, як ён быў затрыманы 8 лістапада 2012. Але следчы Віцебскай управы КДБ сказаў ёй, што лічыць спатканне немэтазгодным, і патлумачыў, што спатканне дазволіць толькі хіба па сканчэнні следства. Але гэты тэрмін працягваюць на месяц на працягу ўжо паўгода.

Андрэй Гайдукоў, моладзевы актывіст з Наваполацку, быў затрыманы ў Віцебску нібыта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". Супраць яго распачата крымінальная справа  за здраду дзяржаве. Сваякі і аднадумцы занепакоеныя тым, што пра гэтую справу няма ніякай афіцыйная інфармацыі, прэсавая служба КДБ ніякім чынам яе не каментуе. Разам з тым, былі факты, што ў СІЗА КДБ да Гайдукова некалькі разоў не змог трапіць адвакат, пэўны час ад арыштаванага не было лістоў, і допісы сваякоў да яго таксама не даходзілі.

 

Знаёмыя не выключаюць, што пераслед КДБ можа быць звязаны з грамадскай актыўнасцю хлопца: ён быў у камандзе Андрэя Саннікава падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў, удзельнічаў у "акцыях маўклівага пратэсту", збіраўся зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне "Саюз маладых інтэлектуалаў" у Наваполацку, і ніколі не хаваў сваіх апазіцыйных поглядаў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства