22 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ пройдзе адкрыцьцё выставы палітычнага плакату
https://spring96.org/be/news/6295
2007
2007-03-22T10:00:00+0200
2007-03-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэта трэцяя выстава пройдзе на сядзібе Партыі БНФ у рамках цыклу «Беларускі супраціў».
Дагэтуль прайшлі выставы Алеся Цыркунова і Аляксея Марачкіна. Усе яны прымеркаваныя да Дня Волі, паведаміла "НН".
У новай экспазіцыі будуць прадстаўленыя беларускія палітычныя плакаты ад 1980ых да сёньняшніх дзён, ад «Гуканьня вясны» да «Белжабы».
Выстава працягнецца цэлы месяц, пасьля чаго яе зьменіць фотавыстава сьпевака Андрэя Плясанава «10 гадоў з аднаго вакна».
Пачатак а 18:00. Уваход вольны.