Пракуратура шукае аўтара палітычных графіці, якімі размаляваны сьцены Пракуратуры Партызанскага раёна
https://spring96.org/be/news/6294
2007
2007-03-22T10:00:00+0200
2007-03-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамлялася, сёньня ўранку ля свайго дому супрацоўнікамі Партызанскага раёну сталіцы быў затрыманы актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алег Корбан, які быў дастаўлены чамусьці ў ДАІ Партызанскага РАУС. Тут яго дапыталі наконт палітычных графіці “Жыве Беларусь!” і “25 сакавіка”, якімі невядомыя размаляваны сьцены Пракуратуры Партызанскага раёна.
Праз гадзіну пасля допыту юнака даставілі ў гэтую Пракуратуру, дзе яго абавязалі падпісаць папярэджаньне аб надапуўчальнасьці парушэньня грамадскага парадку 25 сакавіка. Пасля падпісаньня папярэджаньня Алега Корбана адпусьцілі.