Пра лёс палітзняволеных гутарылі ў Берасці
https://spring96.org/be/news/62925
2013
2013-04-29T11:35:49+0300
2013-04-29T11:35:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адмысловая сусустрэча на тэму палітзняволеных прайшла ў горадзе над Бугам. У рамках яе адбыўся прагляд фільма пра заключанага пад варту праваабаронцу Алеся Бяляцкага з цыклу “Невядомая Беларусь”. На кінапрагляд завітаў паэт, бард і сябар лідара “Вясны” Эдуард Акулін, які выказаў словы падтрымкі:
– І цяпер мы разам, таму што два разы на месяц я атрымліваю лісты ад Алеся. Гэтыя лісты поўныя аптымізму, у гэтых лістах я бачу, што Алеся ніхто не здолеў паставіць на калені. Ён як жыў пад дэвізам «Як жыць, дык жыць для Беларусі», пад такім дэвізам ён працягвае жыць.
Асноўныя мэты такой імпрэзы – гэта распаўсюд інфармацыі пра палітзняволеных у Беларусі ў шырокія колы грамадства і папулярызацыя беларускай мовы праз музыку і літаратуру.