Затрыманьні актывістаў дэмакратычных рухаў і партый набываюць масавы характар
https://spring96.org/be/news/6292
2007
2007-03-22T10:00:00+0200
2007-03-22T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома праваабаронцам, гадзіну таму ў Менску каля станцыі метро “Аўтазаводская” спецназаўцамі быў затрыманы актывіст Мікіта Красноў, які быў разам са сваёй маці. Прычына затрыманьня не патлумачаная. Адзінае, што міліцыянты паведамілі ёй, што сына адпраўляюць у Завадскі РАУС.
У той жа час, па паведамленьню “Беларускага партызана” ва ўсе РАУСы паступілі спісы асобаў на нейтралізацыю” перад Днём Волі 25 сакавіка. Учора ўчастковыя інспектары пачалі абыходзіць кватэры і абзвоньваць суседзяў найбольш актыўных удзельнікаў дэмакратычных рухаў. Таму многія лідэры, часова сыходзяць у “падпольле”, каб перачакаць пераслед да правядзеньня акцый 25 сакавіка.