viasna on patreon

Салігорск: Прызанчана дата судовага паседжання па забароне пікету да Дня Волі

2013 2013-04-29T10:19:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Салігорскага раёна прызначыў дату паседжання па скарзе мясцовага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону Салігорскім выканкамам пікету да Дня Волі.

Разбіральніцтва мусіць пачацца 3 траўня ў 10 гадзін раніцы. Разглядаць справу будзе намесніца старшыні суда Салігорскага раёна суддзя Ала Трафімчкук. Спадарыня Трафімчук ужо вядомая грамадскасці па некаторых палітычных справах. У прыватнасці, у лістападзе 2010 года яна не задаволіла скаргу старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі на неўключэнне у склад участковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь чатырох прадстаўнікоў АГП. У снежні 2012 года намесніца старшыні суда Салігорскага раёна адмовілася выдаць мясцоваму маладафронтаўцу Андрэю Тычыне вызначэнне Мінскага абласнога суда на касацыйную скаргу аб забароне велапрабегу ў падтрымку нацянальнай беларускай сімволікі. На атрыманне вызначэння, без якога маладзёну немагчыма было звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, спатрэбілася паўгады.

Зрэшты, па словах грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы, ён гатовы да канца адстойваць сваё права на мірныя сходы, нягледзячы на наяўнасць “палітычных” справаў у біяграфіі суддзі Трафімчук.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства