Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ
Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікалі на размову ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. 25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозвішчам Далгіх. Ён прапанаваў прыйсці ў КДБ. На пытанне грамадскага актывіста паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”. У выніку тэлефоннай размовы Хільмановічу была выпісаная позва на 14-00 26 красавіка.
Уладзімір Хільмановіч паведаміў журналістам беларускага Радыё “Рацыя”, што: “ня ведаю чаго канкрэтна будзе датычыць гэтая размова, але не маю сумневу, што прычынай такога выкліку ёсць мая публіцыстычная і праваабарончая дзейнасць. Апошнім часам я заўважаў падвышаную цікавасць да сваёй асобы з боку спецслужбаў праз розныя рэчы, прыкладам – беспадстаўнае трыманне пры перасячэнні мяжы, а таксама некаторыя ўскосныя фактары”.