viasna on patreon

За захаваньне інстытуту спецдакладчыкаў Савета па правах чалавека ААН выказваюцца многія няўрадавыя арганізацыі і людзі добрай волі

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Савет па правах чалавека ААН працягвае абмяркоўваць зьмены ў дзейнасьці так званых Спецыяльных працэдур. Гэтым тэрмінам звычайна называюць групу спецыяльных дакладчыкаў, прадстаўнікоў Савета па правах чалавека і незалежных экспертаў, якія адносяцца сёньня да ліку найбольш аператыўных і перадавых механізмаў умацаваньньня і абароны правоў чалавека ў розных краінах.

У межах гэтага перагляду, які павінен завяршыцца да чэрвеня 2007 года, магчыма скасаваньнье, або абмежаваньне правоў інстытута Спецыяльных працэдур. Нягледзячы на тое, што іх дзейнасьць скіравана на аказаньне неадкладнай дапамогі тысячам грамадзян, чыё жыцьцё, альбо фізічная бяспека аказалася пад пагрозай, а таксама на барацьбу з тэрарызмам, расізмам, з самаўпраўнасцю судовых уладаў, і тым нааднаразова прыносіла карысць сусветнай супольнасці, некаторыя дзяржавы прапануюць унесьці зьмены, якія практычна пазбавяць спецдакладчыкаў і незалежных экспертаў магчымасьці падртымліваць і абараняць правы чалавека.

У сувязі з гэтым шматлікія міжнародныя няўрадавыя арганізацыі распаўсюдзілі спецыяльную заяву:

“Мы, падпісаныя ніжэй, перакананы, што Спецыяльныя працэдуры Савета паі правах чалавека ААН прынцыпова важныя для работы ААН па ўмацаваньню і абароне усіх палітычных правоў усіх людзей планеты. Мы заклікаем дзяржавы-члены ААН разьвіваць дасягнутыя раней посьпехі па падтрыманьню моцнай сістэмы Спецыяльных працэдур, у якую ўваходзяць незалежныя эксперты, якія маюць магчымасьць максімальна эфектыўна, без пабочнага ўмяшальніцтва, праводзіць маніторынг і аператыўна рэагаваць на магчымыя парушэньні правоў чалавека па ўсім сьвеце”.

Гэты зварот падтрымалі такія аўтарытэтныя арганізацыі, як Сусветная арганізацыя супраць катаваньняў, Міжнародная камісія юрыстаў, Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH), Amnesty International ды іншыя, а таксама грамадскія дзеячы і людзі добрай волі.

Паколькі Спецыяльныя працэдуры неаднаразова зьвярталі ўвагу і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і ўсёй сусветнай супольнасці на шматлікія парушэньні правоў грамадзян і дзеючага заканадаўства ў Беларусі, іх дзейнасьць прыносіць станоўчыя вынікі для нашай краіны.

Нагадаем, што ў бліжэйшы час спецыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын мае намер рэкамэндаваць Радзе бясьпекі ААН "прыняць адпаведныя меры дзеля забесьпячэньня выкананьня Рэспублікай Беларусь ейных прававых абавязацельстваў".

На думку Севярына, на працягу 2006 года становішча ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася, а ягоныя высновы й ацэнкі гэтай сытуацыі пацьверджаныя і поўнасьцю падтрыманыя многімі эўрапейскімі арганізацыямі, у прыватнасьці АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеяй АБСЭ, Радай Эўропы, Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы і іншымі. Севярын таксама мае намер рэкамэндаваць Савету ААН па правах чалавека зьвярнуцца ва Ўпраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з просьбай пачаць тэрмінова ствараць групу экспэртаў дзеля "высьвятленьня адказнасьці вышэйшых службовых асобаў беларускага ўрада за зьнікненьні або забойствы шэрагу грамадзкіх дзеячоў і журналістаў, а таксама дзеля ўнясеньня канкрэтных прапановаў аб распачынаньні ў дачыненьні да іх перасьледу, з тым каб пакласьці канец беспакаранасьці асобаў, уцягнутых у гэтыя злачынствы".

З дадатковай інфармацыяй пра збор подпісаў у абарону Спецыяльных працэдур можна азнаёміцца на сайце www.actforspecialprocedures.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства