viasna on patreon

У рэгіёнах працягваюцца прэвентыўныя затрыманьні

2007 2007-03-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэвентыўныя затрыманьні найбольш актыўных прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных рухаў у рэгіёнах працягваюцца. Так, праваабаронцам стала вядома, што сёння ў Гародні гадзіну таму старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ Сяргей Мальчык заблакаваны ў сваёй кватэры невядомымі асобамі. Любы выхад актывіста з кватэры можа завяршыцца яго затрыманьнем.

На Берасцейшчыне актывістаў партыі БНФ і іншых грамадскіх арганізацый масава выклікаюць у міліцыю, дзе папярэджваюць аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. На дадзены момант у міліцыі знаходзіцца старшыня брэсцкага аддзялення партыі БНФ Юрась Губарэвіч. Ён быў выкліканы ў райадзел позваю. Перамяшчэньне іншых актывістаў пастаянна адсочваюць невядомыя цывільныя асобы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства