У Гародні затрыманы сябар Партыі БНФ
https://spring96.org/be/news/6275
2007
2007-03-21T10:00:00+0200
2007-03-21T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў першай палове дня ў Гародні затрыманы сябра партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і дастаўлены ў адзін з мясцовых РАЎСаў. Яму прад’яўлена абвінавачаньне ў дробным хуліганстве.
Нагадаем, што прыкладна ў гэты час летась Саранчукова затрымалі раніцай каля ўласнага дома, дзе ён нібыта спраўляў натуральныя патрэбы. Цікава, якое абвінавачваньне яму будзе прад’яўлена на гэты раз: ці тое ж самае, ці брыдкаслоўе? Бо фантазія ў прааахоўнікаў, як бачна, працуе слаба. Хутчэй за ўсё ў рэгіёнах пачынаюцца прэвентыўныя затрыманьні найбольш актыўных прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных рухаў напярэдадні Дня волі 25 сакавіка.