viasna on patreon

Бацькі ліцэістаў зьвярнуліся ў пракуратуру са скаргай на чыноўнікаў Міністэрства адукацыі, якія незаконна пачалі рамонт будынку Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Я.Коласа. Бацька зьбітай ліцэісткі Каці Раковіч таксама намагаецца праз пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці ахоўніка з гарадзкога аддзелу адукацыі.(Паводле Радыё Свабода)

2003 2003-08-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Будынак ліцэю і тэрыторыю, прылеглую да яго, па-ранейшаму ахоўваюць міліцыянты. Выкладчыкам не дазваляюць прайсьці ў будынак. Будаўнікі пасьпелі зьбіць стары тынк на першым паверсе і выняць шыбы. Рабіць далейшыя работы ім забараніў дэпартамэнт аховы гісторыка-культурнай спадчыны, бо будынак ліцэю ўзьведзены ў ХІХ стагодзьдзі і зьяўляецца гістарычным помнікам.

Прадстаўнікі калектыву ліцэю падалі заяву ў пракуратуру на чыноўнікаў, якія незаконна далі загад распачаць рамонт ды яшчэ выклікалі міліцыю і АМОН.

Бацька Каці Раковіч таксама зьвярнуўся ў пракуратуру, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ахоўніка будынку гарадзкога аддзелу адукацыі, які гэтак штурхнуў ягоную дачку зь лесьвіцы, што ёй выклікалі “хуткую дапамогу”, бо дзяўчынка не магла хадзіць. Лекары канстатавалі моцнае расьцяжэньне зьвязак. Ёй прапісалі пасьцельны рэжым. Цяпер 14-гадовая дзяўчынка з высокай тэмпэратурай ляжыць у ложку. Мэдыкі лічаць, што высокая тэмпэратура ёсьць рэакцыяй на эмацыйны стрэс.

Больш за сто заяваў падалі бацькі ліцэістаў на імя кіраўніка ліцэю Ўладзімера Коласа аб тым, што іх дзеці павінны вучыцца менавіта ў тых выкладчыкаў і ў тым ліцэі, куды паступілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства