Міністэрства падаткаў і збораў пачало па-запланавую комплексную праверку Беларускага Хельсінкскага камітэту (паводле Радыё Свабода).
https://spring96.org/be/news/621
2003
2003-08-13T10:00:00+0300
2003-08-13T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падатковыя інспектары правяраюць усю фінансавую дакументацыю 13 аддзяленьняў Хельсінскага камітэту з 1995 году — з самага моманту яго заснаваньня. Тацяна Процька, старшыня БХК, лічыць, што прычынай праверкі стала апошняя тэлепраграма Яўгена Новікава “Па сутнасьці”, што выйшла на БТ 9 жніўня. У ёй Новікаў абвінаваціў праваабаронцаў ня толькі ў палітычнай, але і ў крымінальнай дзейнасьці. Ня выключана, што кіраўніцтва БГК падасьць супраць Яўгена Новікава судовы пазоў.