Уладзімір Малей прысвяціў забег Алесю Бяляцкаму (фота)
https://spring96.org/be/news/61907
2013
2013-03-18T09:57:35+0300
2013-03-18T09:57:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/malej-zabeg-ales-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні прайшлі лёгкаатлетычныя спаборніцтвы па бегу на гадзіну часу пад назвай “Гарадзенская вясна”. Спаборніцтвы былі адкрытыя – у іх акрамя прадстаўнікоў розных раёнаў Гарадзеншчыны ўзялі ўдзел бегуны з гарадоў іншых рэгіёнаў краіны – Жодзіна, Мінску, Жыткавічаў, Маларыты, Мар’інай Горкі ды іншых.
Вядомы праваабаронца з Берасцейшчыны Уладзімір Малей, удзельнік многіх марафонаў, які сярод іншых прадстаўляў клуб “Маладосць” з Маларыты, прысвяціў свой першы ў новым сезоне выступ палітзняволенаму Алесю Бяляцкаму. Уладзімір Малей прабег за гадзіну больш дванаццаці кіламетраў у кашульцы з выявай Бяляцкага, а апошні круг яшчэ і са сцягам незалежных прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці.