viasna on patreon

Вольга Захаранка зьвярнулася з лістом да міністра юстыцыі з просьбай адазваць зыск па ліквідацыі праваабарончай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”, кіраўнік якой з’яўляецца прадстаўніком яе сям’і на радзіме.

2003 2003-08-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вольга Захаранка ў лісьце піша:
“Спадар міністр! Наша сям’я з трывогай даведалася пра тое, што ў вытворчасьці Мінскага гарадзкога суда знаходзіцца грамадзянская справа аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”. Зьвесткі пра тое, што ліквідуецца дадзеная арганізацыя, хвалюць нашую сям’ю ў сувязі з тым, што прадстаўнікі дадзенай арганізацыі аказвалі і аказваюць дапамогу нашай сям’і пасьля выкраданьня майго мужа і бацькі нашых дзяцей, экс-міністра МУС РБ Захаранка Ю.М. Больш за тое, паколькі нашая сям’я знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь, старшыня ГА “Прававая дапамога насельніцтву” Алег Волчак з’яўляецца нашыум прадстаўніком на радзіме.
Нашую заклапочанасьць падзяляюць маці Юрыя Захаранка і сем’і выкрадзеных Віктара Ганчара, Дзьмітрыя Завадзкага і Анатоля Красоўскага.
Просім Вас адазваць гэты зыск аб ліквідацыі арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”.
Захаранка Вольга”.
Факс з дадзеным лістом Вольга Захаранка накіравала 11 жніўня 2003 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства