“Затрыманне журналістаў было абгрунтаваным”
Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу з нагоды затрымання сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Лола Бурыева, Вячаслаў Пяшко, Сяргей Кручкоў, Мікалай Петрушэнка і Сяргей Вазняк мелі намер асвятляць сустрэчу дэпутата Смалявіцкага райсавета Ягора Лебядкі з выбаршчыкамі. Аднак, супрацоўнікамі мясцовага РАУС, на чале з начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Андрэем Мартысюком, затрымалі журналістаў.
У дзеяннях праваахоўнікаў Следчы камітэт “складу злачынства” не знайшоў, паведаміў Ягор Лебядок:
- Заяву накіравалі ў Пракуратуру і Следчы камітэт. Усе адмовілі ва ўзбуджэнні справы. Можна было, канешне, “пакапаць” глыбей, але не бачу сэнсу далей займацца гэтай справай, бо ведаем як працуе наша сістэма: пішай вышэй – спускаюць ніжэй. Пісалі ў абласны УУС – ніякага адказу. Тут хоць нейкі адказ далі. Таму больш скардзіцца не будзем.
Журналісты былі затрыманы 24-га снежны 2012 года. Праз нейкі час іх адпусцілі. Сведкі кажуць, што паводзіны міліцыянтаў і пытанні, якія былі зададзеныя, выходзілі далёка за межы “высвятлення асобаў”. БАЖ патрабуе ад дэпутата і міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча разабрацца ў сітуацыі. У МУС адказалі, што “затрыманне журналістаў было абгрунтаваным”.